Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Морочь

Морочь

МОРАЧ, рака ў Мінскай вобласці, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 1 50 км. Пл. вадазбору 2030 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,7 м3/с. Агульнае падзенне ракі 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца каля в. Вошкаты Капыльскага р-на на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім р-нах па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Случ за 1 км на ПнЗ ад в. Морач Салігорскага р-на. Асноўныя прытокі: Удава, Мажа (справа), Волка, Вызенка (злева). Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шырынёй 400&mdash-800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100&mdash- 200 м). У верхнім цячэнні рака называецца Копанка. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да в. Морач (Капыльскі р-н) 2&mdash-4 м, ніжэй 20&mdash-25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40&mdash- 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найболыпая 2,9 м (1932). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 5 сут.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта