Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Мошна

река Мошна

МОШНА, рака ў Лёзненскім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 335 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шэркіна, вусце каля в. Сутокі. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца (злева), Скулянка (справа). Даліна скрынкападобная, звілістая, шырынёй 200—300 м, ніжэй в. Міхалінава на працягу 4 км пашыраецца да 1—1,5 км. Пойма паміж в. Міхалінава і г.п. Лёзна двухбаковая, шырыня рэчышча 4—6 м, у вусцевай частцы 10—12 м. На рацэ г.п. Лёзна.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта