Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Моства

река Моства

МАСТВА, рака ў Ровенскай вобл. Украіны і ў Столінскім р-не, левы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 172 км. Пл. вадазбору 2400 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м3/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 %, на Беларусі 0,01 %. Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не на вышыні 190 м над узроўнем мора, у верхнім і сярэднім цячэнні называецца Льва. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля в. Кароцічы Столінскага р-на. Даўжыня ў межах Беларусі 80 км, пл. вадазбору 800 км2. Асноўныя прытокі справа — Гнойніца (на Украіне), Мышанка і Лесавая Рэчка (на Беларусі). Даліна невыразная, у верхнім цячэнні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у ніжнім цячэнні каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта