Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Можа

Можа

МОЖА, рака ў Крупскім і Круглянскім р-нах, левы прыток р. Бобр (бас. Дняпра). Даўжыня 77 км. Пл. вадазбору 530 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Шынкі Крупскага р-на, частка сярэдняга цячэння ў Круглянскім р-не, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Прудок Крупскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі &mdash- праз лясныя масівы. Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда. Даліна трапецападобная, шырынёй 600&mdash-800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3&mdash-10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца1 па берагах, шырынёй 200&mdash-400 м- найболыпая (600 м) каля в. Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастана- шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6&mdash-8 м, у сярэднім цячэнні 15&mdash-30 м, у ніжнім 10&mdash-20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1&mdash- 2 м да 5&mdash-6 м.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта