Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Мяделка

река Мяделка

МЯДЗЕЛКА, рака ў Мядзельскім і Пастаўскім р-нах, правы прыток р. Бірвета (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 50 км. Пл. вадазбору 775 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з воз. Мядзел каля в. Лапосі Мядзельскага р-на, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Бірвіта Пастаўскага р-на. Асноўныя прытокі — Лучайка (справа) і Вінгра (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае- шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найболыпая 2,1 м (1956). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 сут. На рацэ ў межах г. Паставы сажалка — Пастаўскае возера (пл. 27 га).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта