Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Мышанка

Мышанка

МЫШАНКА, Міша, рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 109 км. Пл. вадазбору 930 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца на паўднёвых схілах Навагрудскага ўзвышша каля в. Буйнявічы Баранавіцкага р-на, цячэ па Баранавіцкай раўніне, упадае ў Шчару за 1 км на ПдЗ ад в. Сельцы Івацэвіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Малатоўка, Мутвіца. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 500&mdash-800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400&mdash- 600 м. Рэчышча ад в. Агароднікі да в. Новая Мыш (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае- шырыня яго 10&mdash-12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалессе, Магіляны і Жалезніца створаны сажалкі (пл. 0,06 км2, 0,7 км2 і 0,04 км2). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта