Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Мытва

река Мытва

МЫТВА, Мотва, Мутва, рака ў Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 47 км. Пл. вадазбору 430 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Бярозаўка Мазырскага р-на, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палессяў, вусце каля в. Канатоп Нараўлянскага р-на. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 1-2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створана Бабруйкаўскае вадасховішча.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта