Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Нача (бассейн реки Припять)

река Нача (бассейн реки Припять)

НАЧА, Нач, рака ў Ляхавіцкім, Клецкім і Ганцавіцкім р-нах, правы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 42 км. Пл. вадазбору 360 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца на 3 ад в. Канюхі Ляхавіцкага р-на, вусце за 2 км на У ад в. Нач Ганцавіцкага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асноўны прыток — р. Тучанка (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2— 3 км. Пойма пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у верхнім цячэнні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта