Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Нача (бассейн реки Западная Двина)

река Нача (бассейн реки Западная Двина)

НАЧА, Начка, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 43 км. Пл. вадазбору 424 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з воз. Арэхаўна каля в. Арэхаўна, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Субаўшчына. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асноўны прыток — р. Бедрыца (злева). Даліна на вялікім працягу трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая (шырыня 150— 200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае, шырынёй 10—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,7 м, найболыпая 3,7 м (1951 г.). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 6 сут.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта