Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Нача (приток реки Бобр)

река Нача (приток реки Бобр)

НАЧА, рака ў Крупскім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Бобр (бас. Дняпра). Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 526 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Вяляцічы Барысаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Блудыня (злева). Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у ніжнім цячэнні ўмерана стромкія (да 10 м). Пойма двух-баковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, болыпай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да в. Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта