Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Нарев

река Нарев

НАРАЎ, рака ў Пружанскім і Свіслацкім р-нах і Полыпчы, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 497 км. Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 %. Пл. вадазбору 74,8 тыс. км2. Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на ПнУ ад в. Клепачы Пружанскага р-на, вусце на тэрыторыі Полынчы. У Беларусі цячэ па Прыбугскай раўніне праз Белавежскую пушчу, даўжыня 44 км. Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў- на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае. Шырыня ракі ў межань 8—10 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Асноўныя прытокі: Рудаўка, Калонка (Беларусь), Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра (правыя), Тушамлянка (Беларусь), Нараўка (левыя).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта