Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Несвиж

река Несвиж

НЕСВІЧ, Несвіж, рака ў Брагінскім і Хойніцкім р-нах, правы прыток р. Брагінка (бас. Прыпяці). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 489 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Пачынаецца каля в. Кулажын у месцы зліцця каналаў Слабодскага і Радзінскага, вусце за 1 км на У ад в. Чыкалавічы Брагінскага р-на. Цячэ па нізіне Гомельскага Палесся, на працягу 9 км па мяжы з Украінай. Даліна невыразная. Пойма ў сярэднім цячэнні двухбаковая, шырынёй 0,2— 0,4 км. Рэчышча на працягу 24 км уверх ад вусця каналізаванае (шырыня 7—12 м). Рака цячэ ў зоне адсялення.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта