Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Невда

река Невда

НЕЎДА, Нявода, Палужанка, рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 240 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %. Пачынаецца каля в. Нёўда Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчьшамі і ярамі- упадае ў Сзрвач на Пн ад в. Беразавец. Асноўныя прытокі — Зямчатка і Крамаўка. Даліна пераважна трапецападобная (шырыня 2—3 км) са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком (шырыня 100—150 м). Рэчышча моцназвілістае, ад в. Аколіца да вусця каналізаванае- яго шырыня 4—6 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта