НІШЧА, рака ў Пскоўскай вобл. і Расонскім р-не, правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 85 км, у т. л. на Беларусі 68 км. Пл. вадазбору 1380 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Выцякае з воз. Нішча (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 кмнаЗ ад в. Кульнёва. Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Галавач (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м)- у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м (1956 г). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сут.