Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ольшанка (приток реки Березина)

река Ольшанка (приток реки Березина)

Альшанка, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска, рака ў Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана).
Даўжыня 60 км.
Пл. вадазборуЗН км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5%.
Пачынаецца на 3 ад в. Людвікаўшчына Ашмянскага р-на, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусце каля в. Няровы. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмераназвілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да в. Чуркі (17,7 км), ад в. Данілкі да в. Альшанка (5,1 км), ад в. Круглае да вусця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (пл. адпаведна 0,12 км2і 0,02 км2).
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта