Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ошмянка (бассейн реки Вилия)

река Ошмянка (бассейн реки Вилия)

Ашмянка, рака ў Гродзенскай вобл., левы прыток Віліі.
Даўжыня 105км.
Пл. вадазбору 1490 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8%.
Пачынаецца каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага р-на, у вярхоўі працякае па цэнтральнай частцы Ашмянскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанска-Вілейскай нізіне. Асноўныя прытокі: Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка (справа), Лоша, Кернава (злева). Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5км. Пойма роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, азёр на ёй мала (найбольшае воз. Рыжае). Рэчышча ў межань да вусця р. Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м- на працягу 6,3 км каналізаванае (ад в. Мураваная Ашмянка да вусця р. Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ створана Рачунскае вадасховішча, у маляўнічай мясціне зона адпачынку Ашмянка. Каля в. Харанжышкі сажалка (пл, 0,02 км2). У пойме меліярацыйныя каналы. На беразе ракі цэнтр медрэабілітацыі «Ашмяны» (каля в. Зялёная Дуброва Ашмянскага р-на).
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта