Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Осиповка

река Осиповка

Асіпоўка, рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 38 км.
Пл. вадазбору 534 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3/с
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4%.
Пачынаецца ў Маларыцкім р-не з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусце каля в, Пятровічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Асноўны прыток— канал Бона (справа). Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да в. Чарняны праходзіць праз лясны масіў. Ніжэй в. Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта