Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ослик

река Ослик

Аслік, Асліўка, Ослік, рака ў Круглянскім і Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра).
Даўжыня 66 км.
Пл. вадазбору413 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м3/с
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7%.
Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Саннікі Круглянскага р-на, упадае ў Друць каля в. Асавец Бялыніцкага р-на. Асноўныя прытокі: Рутка (злева), Чарнаўка і Смародзіна (справа). Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта