Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Остер

река Остер

Асцёр, рака ў Смаленскай вобл. Расіі, Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
Даўжыня 274 км.
Пл. вадазбору 3370 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 %.
Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім р-не Смаленскай вобласці, вусце за 2 км на У ад в. Бель 1-я Крычаўскага р-на. На Беларусі цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне (даўжыня каля 50 км), асноўны прыток р. Сасноўка (злева). Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Пойма двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км. У разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні на глыбіню 1— 2,5 м тэрмінам да 8—12сут. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань на Беларусі 20— 30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта