Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Палата

река Палата

ПАЛАТА, рака ў Пскоўскай вобл. і Полацкім р-не- правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 93 км. Пл. вадазбору 651 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Выцякае з воз. Колпіна за 1,4 км на ПнУ ад в. Колпіна Невельскага р-на (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз воз. Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і воз. Ізмак. Вусце ў межах г. Полацк. Даўжыня на тэрыторыі Беларусі 86 км, пл. вадазбору больш за 470 км2. Прытокі: Лютая, Страдань (справа), Тросніца і Чартоўка (злева). Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення р. Лютая месцамі да 30 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найболыпая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 сут.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта