Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Плиса (приток реки Березина)

река Плиса (приток реки Березина)

ПЛІСА, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 64 км. Пл. вадазбору 625 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на ПдУ ад в. Слабада Смалявіцкага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Чарніца (справа). Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага р-на і Струпень Барысаўскага р-на звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй г. Смалявічы да 2 км., паміж г. Жодзіна і в. Яловіца невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага р-на да вусця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў. Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага р-на каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найболыпая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя з′-явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў. На рацэ Смалявіцкае і Жодзінскае вадасховішчы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта