Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Половица

река Половица

ПАЛОВІЦА, рака ў Пастаўскім р-не, левы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 38 км. Пл. вадазбору 211 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Пачынаецца за 0,9 км на ПдЗ ад в. Кролікі, вусце на Пд ад в. Рымкі. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўны прыток — рака без назвы каля в. Чашуны. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5-0,7 км). Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў мёжань перасыхае. Каля в. Кунды ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў р. Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта