Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Полуж

река Полуж

ПАЛУЖ, рака ў Краснапольскім р-не і Бранскай вобласці Расіі, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 343 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Шалухоўка Краснапольскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Палужская Рудня Бранскай вобласці. Цячэ па паўднёвай частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даўжыня ў межах Беларусі 30 км. Даліна выразная, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная. Рэчышча каналізаванае ў вярхоўі на працягу 6,4 км (в. Мануйлы — в. Палуж 2-я), на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта