Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Поня

река Поня

ПОНЯ, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 44,9 км. Пл. вадазбору 503 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне. Цячэ ў скразной даліне на Пн Мінскага ўзвышша. Асноўны прыток &mdash- р. Варлынка (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шырынёй 1,5&mdash-2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта