Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Правая Лесная

река Правая Лесная

ПРАВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Полыпчы і Камянецкім р-не (бас. Зах. Буга). Даўжыня 63 км. Пл. вадазбору 996 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца на тэрыторыі Полыпчы. За 0,8 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на зліваецца з р. Левая Лясная (утвараюць р. Лясная). Цячэ на Прыбугскай раўніне, перасякае тэрыторыю Белавежскай пушчы. Даўжыня ў межах Беларусі 30 км, пл. вадазбору каля 650 км2. Даліна месцамі невыразная, у ніжнім цячэнні яе шырыня да 4 км. Пойма двухбаковая, пераважна ўвільготненая, у нізоўі забалочаная, шырынёй 200—400 м, бліжэй да вусця пашыраецца да 1 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, слабаразгалінаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20— 25 м. Берагі адкрытыя або пад хмызняком, нізкія, пераважна забалочаныя. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Найбольшы ўзровень веснавога разводдзя звычайна ў 2-й пал. сакавіка. Асноўныя прытокі: Белая (справа), Перавалока (злева).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта