Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Промша

река Промша

ПРОМША, рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана). Даўжыня 32 км.Пл. вадазбору 74 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 %. Пачынаецца за 1,3 км на У ад в. Вялікія Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на 3 ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Прымае сцёк з невялікіх меліярацыйных каналаў. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй звілістае- яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі лесам і хмызняком.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта