Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Реста

Реста

РАСТА, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 100 км. Пл. вадазбору 1290 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца каля в. Аляксандраўка Шклоўскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Харанеў Слаўгарадскага р-на. Асноўныя прытокі: Рудзея, Будлянка, Хоцінка (справа), Плясна, Вілейка (злева). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапецападобцая, пераважная шырыня 0,6&mdash-1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, часам стромкія, вышынёй 10&mdash-15 м. Пойма двухбаковая, слабазабалочаная. Паверхня яе ў вярхоўі роўная, у сярэднім цячэнні куп&prime-істая, у ніжнім узгорыстая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі (шырыня 0,3&mdash-0,4 км). У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5&mdash-1,5 м на 5&mdash-10 сутак. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, ніжэй в. Харкаўка Чавускага р-на трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,8&mdash-1,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,3 м у верхнім цячэнні да 3,2 м у ніжнім. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 5 сут.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта