Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Рита

река Рита

РЫТА, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 1730 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля в. Сушытніца Маларыцкага р-на. Раней пачыналася з воз. Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзена ў р. Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту). Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны в. Літвіны Брэсцкага р-на. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы — Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лускаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяравана. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 7 сутак. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта