Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Рось

река Рось

РОСЬ, Р о с, Р о с а, рака ў Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўжыня 99 км. Пл. вадазбору 1250 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на 3 ад в. Лозы Свіслацкага р-на, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, праз г. Ваўкавыск і гарадскія пасёлкі Поразава, Краснасельскі, Рось. Упадае ў Нёман за 1,8 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага р-на. Асноўныя прытокі: Харужаўка, Ваўкавыя, Плішча (справа), Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжнім цячэнні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Пойма паміж вёскамі Зарачаны і Падрось Ваўкавыскага р-на адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком, у вусцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м). Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае. Каля в. Лічыцы і г.п. Краснасельскі падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км). У маляўнічай мясціне ніжэй упадзення р. Ваўпянка створана Воўпаўскае вадасховішча. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта