Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Росица

река Росица

РОСІЦА, рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 51 км. Пл. вадазбору 279 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Пустыня Браслаўскага р-на ў Латвіі, вусце на мяжы з Латвіяй за 0,7 км на 3 ад в. Новае Сяло Верхнядзвінскага р-на. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша. Даўжыня ў межах Беларусі 36 км, пл. вадазбору каля 150 км2. Асноўныя прытокі — ручаі Бярозаўка (злева) і Росіца (справа). Даліна трапецападобная, яе шырыня 150—200 м, найбольшая — 1 км (каля в. Данькі Верхнядзвінскага р-на), найменшая — 40 м (ніжэй воз. Чорнае). Пойма чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля в. Данькі двухбаковая (шырыня 50 м), у вусцевай частцы адсутнічае. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей умерана звілістае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта