Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Рососенка

река Рососенка

РАСАСЕНКА, рака ў Дубровенскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 43 км. Пл. вадазбору 271 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Пішчыкі, вусце на паўночнай ускраіне в. Расосна. Асноўны прыток — р. Перавалочка (справа). Цячэ па заходніх схілах Смаленскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая або чаргуецца па берагах, вузкая, шырыня яе месцамі да 100 м. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта