Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Рыбчанка

река Рыбчанка

РЫБЧАНКА, рака ў Маладзечанскім і Вілейскім р-нах, левы прыток р. Ілія (бас. Віліі). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 518 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %. Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў г.п. Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1.4 км на ПнЗ ад в. Беражок. Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе вышыня 3&mdash-4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5&mdash-1 км), парасла хмызняком, забалочаная. Рэчышча звілістае, у межах г.п. Радашковічы (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15&mdash- 17 км. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля в. Раёўка сажалка (пл. 0,15 км2).

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта