Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сенна

река Сенна

СЯННА, рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага р-наў, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 59 км. Пл. вадазбору 543 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Кліны, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Ушакі. Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур′-я (злева), Дамашня, Рэкта (справа). Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, глыбокаўрэзаная (шырыня ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні). Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Паверхня роўная, у ніжнім цячэнні ўзгорыстая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцназвілістае- шырыня яго 5—10 м, ніжэй в. Пільня Чэрыкаўскага р-на пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5— 6 м. Берагі ўмерана стромкія і стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышы- ня над межанным узроўнем у ніж- нім цячэнні 1,7 м. Замярзае ў сярэ- дзіне снежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Веснавы леда- ход 7 сутак. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных ка- налаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта