Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сергуч

река Сергуч

СЕРГУЧ, рака ў Лепельскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 47 км. Пл. вадазбору 238 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Пачынаецца з воз. Тэкліц, цячэ праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец, частка сцёку пападае ў Бярэзінскі канал (бас. Зах. Дзвіны). Ніжэй воз. Манец называецца р. Бузянка. Праз пратоку злучана з воз. Домжарыцкае, ніжэй в. Домжарыцы асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Крайцы. Працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Уваходзіць у склад былой Бярэзінскай воднай сістэмы. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе ад 0,05—0,25 км у вытокавай частцы да 1—1,3 км паблізу ўпадзення ракі ў воз. Вольшыца. Паверхня поймы пераважна раўнінная, радзей купістая, забалочаная, складзена з торфу- у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,5 м. Рэчышча ад вытоку да воз. Волыныца звілістае. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта