Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сервечь (бассейн реки Неман)

река Сервечь (бассейн реки Неман)

СЭРВАЧ, рака ў Карэліцкім, Баранавіцкім і Навагрудскім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 63 км. Пл. вадазбору 770 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %. Пачынаецца каля в. Багушы Баранавіцкага р-на, у вярхоўі і сярэдняй частцы цячэ па ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёман у межах в. Панямонь Навагрудскага р-на. Асноўныя прытокі: Карчоўка, Нёўда, Рута (злева). Даліна трапецападобная, у вярхоўі шырынёй 0,3— 0,5 км, у сярэднім цячэнні 1—1,5 км, у ніжнім — невыразная. Пойма двухбаковая, часткова забалочаная, парэзаная меліярацыйнымі каналамі, асабліва ў ніжняй частцы- яе шырыня ў вярхоўі 50—100 м, у сярэднім цячэнні 400—600 м, да вусця пашыраецца да 2—3 км. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні звілістае, ніжэй на працягу 17 км да вусця каналізаванае. У вярхоўі рака зарэгулявана плацінай вадасховішча Кутаўшчына. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта