Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сколодина

река Сколодина

СКАЛОДЗІНА, Скалодзінка, рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім р-нах, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 42 км. Пл. вадазбору 275 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 %. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Зялёны Мох Мазырскага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе, праз воз. Глініцкае (у ніжнім цячэнні). Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці каля в. Шастовічы Петрыкаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Крапіўня (справа). Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Пойма перарывістая, на асобных участках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1— 0,2 км), у ніжнім цячэнні зліваец′-ца з поймай Прыпяці. Рэчышча звілістае і слабазвілістае- шырыня ракі 5—7 м, ніжэй воз. Глініцкае месцамі болып за 11 м. Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (ў сярэднім цячэнні) над самай нізкай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 сутак.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта