Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Случь

Случь

СЛУЧ, Паўночная Случ, рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 197 км. Пл. вадазбору 5470 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м3/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 %. Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на ПдУ ад в. Крывая Града Слуцкага р-на, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па нізіне Прыпяцкае Палессе ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага р-наў. Вусце за 6 км на ПнУ ад в. Запроссе Лунінецкага р-на. Асноўныя прытокі: Лакнея, Морач (справа), Вясейка (злева), шматлікія меліярацыйныя каналы. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная- шырыня яе 0,5&mdash- 1,5 км у верхнім, 1,5&mdash-2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах- у вярхоўі яе шырыня 100&mdash-400 м, ніжэй 1 &mdash-1,2 км, у вусці 4&mdash-5 км. Вышэй г.п. Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча. Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6&mdash-25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця р. Морач мелкае, ніжэй &mdash- звілістае (шырыня 20&mdash-40 м), свабодна меандруе. Веснавое разводдзе Пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 3 сутак. Каля в. Ленін Жыткавіцкага р-на (45 км ад вусця) найболыны расход вады 576 м3/с (1958), найменшы &mdash- 2,16 м3/с (1971). На рацэ г. Слуцк і г.п. Старобін.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


Река Случь &ndash- третий по величине и водности левобережный приток р.Припяти. Начинается истоком Вороничского мелиоративного канала, восточнее с.Гацук, Слуцкого района Минской области.
Длина реки 197 км, площадь водосбора 5470 км2.Основные притоки: правобережные &ndash- р.Морочь- левобережные &ndash- р.Весейка. Водосбор треугольной формы. Рельеф равнинный. Лесами и болотами занято свыше 70 % площади. Заболоченность водосбора около 45%. Озерность менее 1 %. Русло реки на большом протяжении канализованное и спрямленное. Дно ровное, песчаное, слабо меандрирующее. Берега преимущественно крутые или обрывистые.
Режим реки изучался на 7 постах, из которых у посты у с.Клепчаны и с.Ленин действуют в настоящее время.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта