Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Солан

река Солан

СОЛАН, рака ў Старадарожскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 278 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва (у верхнім цячэнні называецца Казённая канава), вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікх. Асноўны прыток — р. Салянка (злева). Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вялікім працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта