Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сорьянка

река Сорьянка

САР′-ЯНКА, рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 87 км. Пл. вадазбору 1000 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,4 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Выцякае з воз. Броджайс у Латвіі, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Вусце. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша і паўночна-заходняй часткі Полацкай нізіны (даўжыня ў межах Беларусі 38 км, пл. вадазбору каля 800 км2). Асноўныя прытокі: Сарыя, Чаушыца, Асуніца (справа), Мальніца, Тур′-я (злева). Даліна трапецападобная, пераважная шырыня 200— 350 м. Пойма перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 150— 200 м. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, 15-—25 м у ніжнім.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта