Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сосновка

река Сосновка

САСНОЎКА, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Асцёр (бас. Дняпра). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 201 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Склімін, вусце на ўскраіне в. Хадунь. Асноўныя прытокі: Сасновіца (злева), Рагожынка (справа). Рака цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырыня 0,5— 1,5 км. Схілы вышынёй 10—20 м, умерана стромкія, у ніжнім цячэнні месцамі абрывістыя, парэзаны невялікімі ярамі. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 100—200 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні пашыраецца да 500 м. Рэчышча на працягу 4,1 км (в. Зімніцы — в. Свірэль) і 10,2 км {вусце р. Рагожынка — 1,5 км на Пн ад в. Хатовіж) каналізаванае. На астатніх участках звілістае, шырынёй 5—10 м, у вярхоўі перасыхае. Берагі ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта