Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Страча

Страча

СТРАЧА, рака ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім р-нах, правы прыток Віліі. Даўжыня 59 км. Пл. вадазбору 1140 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Выцякае на 3 з воз. Малыя Швакшты Пастаўскага р-на, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на ПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага р-на. Асноўныя прытокі: Лынтупка, Струна (справа), Свірыца, Тушчанка (злева). Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. У басейне ракі многа азёр, з якімі рака злучана рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Свір, Вішнеўскае, Вялікія і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глуболька, Вераб&prime-і, Губіза, Ёдзі і інш.). Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50&mdash-150 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі- яго шырыня ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8&mdash-12 м, у ніжнім 15&mdash-20 м. Каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на ПдЗ ад в. Алынэва да в. Селевічы). Каля в. Страча створана сажалка (пл. 0,07 км ). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта