Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Струна

река Струна

СТРУНА, рака ў Астравецкім р-не і Літве, правы прыток р. Страча (бас. Віліі). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 194 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8%. Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на ПнЗ ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км), упадае ў Страчу за 2 км на Пн ад в. Вялікія Стаўпяняты. Асноўны прыток — р. Пеляка. Даліна трапецападобная, яе шырыня 0,2— 0,5 км у верхнім цячэнні,1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе г.п. Лынтупы — г. Пабрадзе да в. Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта