Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Ствига

Ствига

СЦВІГА, рака на Пн Украіны (Ровенская вобл.) і Пд Беларусі (Столінскі і Жыткавіцкі р-ны), правы прыток Прыпяці. Даўжыня 178 км. Пл. вадазбору 5,3 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вус- ці 21,6 м3/с Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не Ровенскай вобл. на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Пагост Жыткавіцкага р-на. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі). Даўжыня ў межах Беларусі 112 км, пл. вадазбору 4,3 тыс. км . Асноўныя прытокі на Беларусі: ручай Плаў, канал Бычок (справа), р. Маства (злева). Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5&mdash-1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80&mdash-200 м, ніжэй 0,6&mdash-1,2 км. Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе- у вярхоўі &mdash- каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20&mdash-30 м.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта