Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Стырь

река Стырь

Стырь (укр. Стир) — река в северо-западной Украине и Белоруссии, правый приток Припяти. Длина составляет 494 км, а бассейн реки — 13.100 км?. Стырь берёт исток на Волынской возвышенности недалеко от города Броды. Протекает Львовскую, Волынскую и Ровенскую области, после чего пересекает границу с Брестской областью Белоруссии, где впадает в Припять.
На Стыри расположены Луцк и Кузнецовск.
 -

СТЫР, рака на ПнЗ Украіны і на Пд Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 494 км. Пл. вадазбору 12,9 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 49,5 м3/с. Агульнае падзенне ракі 122,5 м, Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 %. Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на ПнУ ад в. Галубіца Бродаўскага р-на Львоўскай вобл., цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абл., у межах Беларусі на працягу 70 км па Пінскім і Столінскім р-нах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш мнагаводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Вялікія Дзіковічы Пінскага р-на- правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на ПдЗ ад в. Беразцы Столінскага р-на. Асноўныя прытокі: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1-я на Украіне і Стубла 2-я на Беларусі (справа), Ліпа, Чарнагузка, Акінка (злева, усе на Украіне). Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км. Рэчышча ўмерана звілістае, у сярэднім цячэнні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім 30—50 м. Найвышэйшы ўзро- вень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта