Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Суходровка

река Суходровка

СУХАДРОЎКА, Суходраўка, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 66 км. Пл. вадазбору 519 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7% 9- Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Свірбы Лёзненскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Кузьмянцы Віцебскага р-на. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Выдрэя, Ласасіна (справа), Ардзяжанка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення р. Ласасіна невыразная. Пойма чаргуецца па берагах, у верхнім цячэнні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, у сярэднім цячэнні моцназвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага р-на парожыстае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта