Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Сула

река Сула

СУЛА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Пл. вадазбору 520 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %. Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Таўкачоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на Пн ад в. Беражное. Асноўныя прытокі: Тонва, Сярмяжка (справа), Перакуль, Волка (злева). Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,3— 0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, пера- сечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі хмызняком. У маляўнічай мясціне ў сутоках Сулы і Нёмана зона адпачынку Аталезь.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта