Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Суров

река Суров

СУРАЎ, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 49 км. Пл. вадазбору 215 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Завідаўка Клімавіцкага р-на, вусце ў в. Фёдараўка Касцюковіцкага р-на. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца С у р а ў к а. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта