Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Суша

река Суша

СУША, рака ў Клічаўскім і Кіраўскім р-нах, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 40 км. Пл. вадазбору 364 км2. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Рагі Клічаўскага р-на, вусце за 0,7 км на Пд ад в. Ваевічы Клічаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Перасопенка (справа). Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта