Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Свечанка

река Свечанка

СВЯЧАНКА, рака ў Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 84 км. Пл. вадазбору 551 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з воз. Вялікае Святое за 1,6 км на У ад в. Замошша, вусце за 1,8 км на 3 ад в. Броды Бешанковіцкага р-на. Прытокі — р. Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Даліна амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і воз. Сцержань У-падобная- пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёр, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1— 0,3 км, каля в. Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага р-на адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта