Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Свиновод

река Свиновод

СВІНАВОД, рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 511 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 4 км на Пн ад в. Данілавічы Лельчыцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на. У ніжнім цячэнні большую частку сцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ па ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе, па лясістай забалочанай мясцовасці. Прыток — р. Мутнянка (злева). Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэднім цячэнні шырыня 0,3— 0,8 км, у ніжнім — зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча звілістае, шырыня 1—6 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта